Праваслаўныя эколагі распавялі, чаму штучныя кветкі на Радаўніцу — зло

православные экологи

Ініцыятары экалагічнай праграмы «Чалавек і тварэнне», прысвечанай ролі хрысціянства ў вырашэнні экалагічных праблем, назвалі тры прычыны не купляць на Радаўніцу штучныя кветкі, паведамляе сайт БПЦ.

Хрысціянства не абавязвае прыносіць на магілу кветкі. Але, калі яны прынесены як выраз любові, лагічна прынесці жывыя.

Выкарыстанне пластыкавых кветак абумоўлена жаданнем зэканоміць. Прынята лічыць, што штучныя кветкі танней сапраўдных і даўжэй захоўваюць сваю знешнюю «свежасць». Але на сонца яны хутка губляюць выгляд, затое ўяўляюць сур’ёзную небяспеку для навакольнага асяроддзя і здароўя чалавека.

Кветкі вырабляюць з пластыка, ПВХ, пенапласту, для каркаса выкарыстоўваецца метал. Гэта робіць немагчымым правільнае сартаванне і далейшую перапрацоўку смецця. Пры раскладанні яны вылучаюць таксічныя рэчывы ў глебу, паветра і грунтавыя воды, пры спальванні могуць вылучацца цяжкія металы і дыяксіны.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі