У Францыі 72-гадовая манахіня абараніла святара ад узброенага псіхічна хворага

У французскай Ніцы 24 красавіка каталіцкая манахіня Мары-Клод кінулася на 31-гадовага мужчыну ў царкве Сен-П’ер-д’Арэн перад нядзельнай службай, калі той напаў на прыхадскога святара а. Кшыштафа Рудзінскага і пачаў наносіць яму ўдары нажом.

Яна здолела вырваць нож, атрымала раненне ў перадплечча, і была дастаўлена ў бальніцу хуткай дапамогай разам з 57-гадовым святаром.

Епархія Ніцы апавясціла аднаверцаў і суграмадзян у той жа дзень, што раны сястры і святара «не ўяўляюць небяспекі для жыцця», а паліцыя не знайшла ў здарэнні «ніякіх сувязяў з тэрарызмам».

Айцец Рудзінскі, ураджэнец Сучавалы ў паўночна-ўсходняй Польшчы, атрымаў да 20 нажавых раненняў. Паліцыя арыштавала нападніка і вызначыла ў яго прыкметы «псіхічнай неўраўнаважанасці». Як паведамляюць французскія СМІ, затрыманы заявіў паліцыянтам, што хацеў забіць Эмануэля Макрона, але святар аказаўся больш даступным.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com
02.05.2022 У свеце|




Блогі