Кіраўнік УГКЦ: Міратворац — той, хто шукае не кампраміс, а аб’ектыўную ісціну

Святослав

Кіраўнік УГКЦ мітрапаліт Святаслаў у відэазвароце ў 68-ы дзень вайны ва Украіне нагадаў: «Нельга ісці на кампраміс са злом, бо такі кампраміс крадзе ў нас сапраўдн Хрыстовы мір ». Штодня лідар Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы звяртаецца да сваёй паствы на афіцыйным  сайце УГКЦ.

«Нягледзячы на вялізны вайсковы ціск, наш народ знаходзіць у сабе сілы, каб супрацьстаяць гэтаму ворагу. Мы ж адчуваем, што мы маральна мацнейшыя. Мы абараняем сваю зямлю. І той, хто сапраўды змагаецца за праўду, за мір — заўжды мае перавагу, нават перад тым ворагам, які мае больш чалавечых рэсурсаў і зброі», — нагадаў адзін з духоўных лідараў Украіны.

Разважаючы пра словы «Блажэнныя міратворцы, бо яны будуць названыя сынамі Божымі», мітрапаліт Святаслаў нагадвае: «Некаторыя зараз думаюць, што міратворац — гэта той, хто шукае кампраміс, а мір — гэта своеасаблівае пагадненне пра ненападзенне ці кампраміс у пэўнай форме. І калі нехта адстойвае пэўную аб’ектыўную ісціну, яго лічаць небяспечным для міра, бо ён можа не пагадзіцца, не пайсці на кампрміс з пазіцыямі іншых сумоўцаў ці, магчыма, тых, хто хоча дамовіцца за любы кошт. Мы сёння ва Украіне ўзмоцнена молімся за мір. Але мы разумеем, што нельга ісці на кампраміс з д’яблам, са злом. Мы хочам быць носьбітамі Божага міра, міратворцамі, каб у Хрысце ўсе людзі былі паміраныя паміж сабой, а пасля з Госпадам Богам».

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі