Айцец Сергій Лепін: Ці ёсць у сатаны шанцы на рэванш?

«Царква адзначае Дванаццаць Вялікіх святаў, але Вялікдзень да іх не адносіцца: ён настолькі вялікі, што яго нельга паставіць з імі ў адзін шэраг. Вялікдзень, як бы, не адно з відаў гэтых святаў, а род, яки ўключае іх усіх разам узятых: «святаў свята і ўрачыстасць з урачыстасцяў», — разважае беларускі праваслаўны святар і публіцыст протаіерэй Сергій Лепін у сваім  акаўнце ў Facebook.

Аднак святар нагадвае, што кожная нядзеля – гэта Вялікдзень: «Паколькі хрысціяне не адмаўляюць, а прызнаюць Дзесяць запаведзяў, то, значыць, яны павінны памятаць і пра Дзень Спакою з тым, каб свяціць Яго — прысвячаць Пану Богу свайму. Дзіўна, але запаведзь пра Спакой — увайшла ў Дзесяць і пералічаная разам з іншымі, такімі як «не забі», «не чыні любадзейства», «не крадзі», што само па сабе намякае на яе статус. Парушэнне Боскага Спакою і пералюб аказваюцца ў адным семантычным шэрагу. Нядзеля — Дзень Гасподні. Яно належыць Госпаду — у тым ліку і Яго Царкве. Зразумела, гэты час для наведвання богаслужэння, малітвы, чытання Пісання, разважанняў і… добрых спраў, у тым ліку і фізічных — калі гэта справы міласэрнасці, служэння і дабрачыннасці».

 «Вялікдзень Гасподні, такім чынам, ніколі не спыняецца! Проста мы яго «дазуем» з дапамогай календара — каб змясціць, захаваць, перадаць. Каб звязаць з яго ідэяй мноства іншых ідэй, каб напоўніць і ажыўліць яго сэнсам усе аспекты нашага існавання. Час — мы думаем, што ён разбурае. Але насамрэч — гэта натуральны кансервант. Будучы падзеленым нашай свядомасцю на мінулае, сучаснасць і будучыню, ён парадкуе з’явы, фіксуе іх і захоўвае іх для нас — кожнае ў сваёй клетцы. Тое, што выпала з часу страчана для нас. У Бога няма ні мінулага, ні будучыні — для Яго ўсё ёсць сучаснасць, у якім няма працягласці. Бог сузірае гэты свет у суцэльным імгненні адзінага пазнавальнага акта. Магчыма, нешта падобнае ўяўляла сабой і спазнанне чалавека да грэхападзення, але потым усё стала інакш… Цяпер мы — мікробы на палатне Рафаэля, якія спрабуюць меркаваць аб велічы шэдэўра», — тлумачыць святар.

Тады навошта каляндар? Тлумачыць а. Лепін і гэта: «Вельмі важна прытрымлівацца пэўных каляндарных нормаў дзеля саборнасці і супольнага жыцця. Але на Небе заўсёды Вялікдзень. І думаю, што не толькі на небе: «вярэі вечныя» зламаныя — г.зн., яны альбо не вечныя, альбо ўжо і не вярэі зусім. У сатаны няма ні найменшага шанцу на рэванш — а гэта значыць Вялікдзень FOREVER!»

 

 

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі