Пастар Ганчарэнка: Мы павінныя казаць ісціну нават калі наступіла цемра
Падчас нядзельнага набажэнства на паркоўцы 8 траўня пастар мінскай поўнаевангельскай царквы «Новае Жыццё» Вячаслаў Ганчарэнка нагадаў, як важна казаць ісціну ў любой сітуацыі і адстойваць каштоўнасці Нябеснага Валадарства на гэтай зямлі, распавядае сайт царквы.
«Мы павінны казаць ісціну нават тады, калі наступіла цемра. Праўда сёння топчацца і караецца, гучыць шмат хлусні. Але праўда павінна гучаць у цемры, каб выкрываць няпраўду. У цёмныя часы казаць праўду цяжэй, чым у светлыя часы. Але толькі так будзе развеяна цемра. Таму што абвешчаная ісціна выводзіць на свет злыя справы, і адбываецца вялікае выкрыццё цемры», — сказаў Вячаслаў Ганчарэнка.
«Процістаяць беззаконню і асудзіць яго — страшна. Мы стаім на паркоўцы і гаворым аб тым, што мы супраць вайны. І калі давядзецца адказваць за гэтыя словы, мы не станем казаць, што мы чагосьці не ведалі. У нас павінна быць пазіцыя асудзіць беззаконне. Не толькі ў чужой краіне, але і ў сваёй краіне, ва ўсім свеце. Няхай гэта будзе не так, як у Еўропе, не так, як у іншых краінах, у якіх ёсць бяспека, дабрабыт і росквіт! Гэта наша вышыня», — падкрэсліў кіраўнік «Новага Жыцця».
«Быў такі чалавек Дзітрых Бонхефер, які ў свой час вельмі смела прапаведаваў і супрацьстаяў беззаконню ў фашысцкай Германіі. Ён сказаў: «Мы павінны не толькі перавязваць раны пацярпелым ад несправядлівасці, але і ўсяляк устаўляць палкі ў колы самай несправядлівасці», — нагадаў Вячаслаў Ганчарэнка.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- У МінДВ адкрылі аддзяленне царкоўнага мастацтва 07.07.2022 15:24
- У Мінску затрымалі пастара царквы «Новы Запавет» і арыштавалі ягоную жонку 07.07.2022 09:00
- Расійскі мітрапаліт заклікаў спыніць кровапраліццё на ўкраінскай зямлі пасля абстрэлу РФ 06.07.2022 09:25
- У Брэсце прайшоў маштабны крыжовы шлях 05.07.2022 19:50
- У Жыровічах асвяцілі самы вялікі ў Беларусі звон 05.07.2022 15:21
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- “Мы не пакаяліся ў злачынствах камунізму”. Фотарэпартаж з “Ланцуга пакаяння” ў Мінску
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)