Мінчан запрашаюць на праваслаўны баль
У Мінскім дзяржаўным палацы дзяцей і моладзі 15 траўня 2022 года адбудзецца баль праваслаўнай моладзі ў гонар святой княгіні Елісаветы.
Мерапрыемства арганізоўваюць Сінадальны аддзел па справах моладзі БПЦ, Сімфанічный аркестр Белтэлерадыёкампаніі, танцавальны клуб «Мара», распавядае сайт БПЦ.
На баль запрашаюцца ўсе жадаючыя. Баль будзе складацца з двух аддзяленняў агульнай працягласцю 5 гадзін. У перапынку паміж танцавальнымі аддзяленнямі гасцей будуць прымаць музычная і літаратурная гасцёўні, працаваць танцавальныя і каліграфічныя майстар-класы. Удзельнікі балю змогуць падпісаць велікодную паштоўку.
Для ўдзелу ў мерапрыемстве неабходна адпавядаць дрэс-коду.
Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- У МінДВ адкрылі аддзяленне царкоўнага мастацтва 07.07.2022 15:24
- У Мінску затрымалі пастара царквы «Новы Запавет» і арыштавалі ягоную жонку 07.07.2022 09:00
- Расійскі мітрапаліт заклікаў спыніць кровапраліццё на ўкраінскай зямлі пасля абстрэлу РФ 06.07.2022 09:25
- У Брэсце прайшоў маштабны крыжовы шлях 05.07.2022 19:50
- У Жыровічах асвяцілі самы вялікі ў Беларусі звон 05.07.2022 15:21
Фотарэпартаж
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- “Мы не пакаяліся ў злачынствах камунізму”. Фотарэпартаж з “Ланцуга пакаяння” ў Мінску
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)