Завяршыўся пакрокавы конкурс творчых праваслаўных сем’яў
У БПЦ падвялі вынікі творчага сямейнага праекта «Шлях ад Вялікага посту да Светлага Хрыстовага Уваскрасення разам», прымеркаванага да 1030-годдзя Праваслаўя на Беларусі.
Праект пачаўся на Масленіцу і працягнуўся да сканчэння Светлай сядзміцы. Цягам больш за два месяцы ўсе жадаючыя маглі далучыцца да ўдзелу ў конкурсах — 10 асноўных і двух дадатковых. У адмыслова створанвй супольнасці ў Viber штотыдзень з’яўлялася новае заданне, якое трэба было выканаць за 7 дзён. Удзельнікі праекта пяклі бліны на Масленіцу, рабілі лесвіцу Вялікага посту, стваралі копіі беларускіх святыняў, рабілі шпакоўні, карціны з пластыліну і шкарлупы яек.
Праект аб’яднаў больш за 180 сем’яў. Супольнасць праекта ў Viber налічвае больш за 1800 чалавек — ад маладых бацькоў з малымі да шматдзетных сем’яў, а таксама іх актыўных бабуль і дзядуль.
Усе дасланыя фотаздымкі ўключаны ў выніковыя відэапрэзентацыі, якія размешчаныя на YouTube-канале Сінадальнага місіянерскага аддзела, распавядае сайт БПЦ.
На памяць аб праекце ўдзельнікі атрымаюць падарункі па пошце, а самыя актыўныя і творчыя 40 сем’яў запрошаныя 14 траўня на цырымонію ўзнагароджання ў Цэнтр падтрымкі сям’і, мацярынства і дзяцінства «Пакроў» у Бобруйску.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- У МінДВ адкрылі аддзяленне царкоўнага мастацтва 07.07.2022 15:24
- У Мінску затрымалі пастара царквы «Новы Запавет» і арыштавалі ягоную жонку 07.07.2022 09:00
- Расійскі мітрапаліт заклікаў спыніць кровапраліццё на ўкраінскай зямлі пасля абстрэлу РФ 06.07.2022 09:25
- У Брэсце прайшоў маштабны крыжовы шлях 05.07.2022 19:50
- У Жыровічах асвяцілі самы вялікі ў Беларусі звон 05.07.2022 15:21
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- “Мы не пакаяліся ў злачынствах камунізму”. Фотарэпартаж з “Ланцуга пакаяння” ў Мінску
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)