Пастар Ганчарэнка: «Я думаю пра Марыупаль»
У Мінску 8 мая падчас набажэнства на паркоўцы поўнаевангельскай царквы «Новага Жыцця« вернікі маліліся аб тым, каб ва Украіну прыйшоў мір і каб справядлівасць перамагла.
«Калі я думаю пра Марыупаль і пра людзей, якія ўвесь гэты час сядзелі ў падвалах, адарваныя ад знешняга свету… Мы змаглі асабіста сутыкнуцца з імі і пачуць іх гісторыі з першых вуснаў. Яны расказвалі, як думалі, што засталіся забытыя ўсімі – і Богам, і людзьмі. Усе яны перажылі вельмі глыбокую адзіноту… Таму сёння падумайце пра тых, хто праходзіць праз адзіноту і вядзе бітву з гэтым ворагам. Як вытрымліваюць іх нервы? Як спраўляецца душа з пакутамі? Калі іх краіну распінаюць, раздзіраюць на кавалкі, пакідаючы дым гарадоў з закатаванымі і забітымі людзьмі, з тысячамі бежанцаў і адчуваннем адзіноты і пакінутасці — як быццам яны больш нікому не патрэбныя. Людзі, якія страцілі сваіх родных. Толькі адчуйце іх глыбокае спусташэнне. Што думае маці, якая страціла сына? Што думаюць маленькія дзеці, бачачы, што іх бацькі згубіліся. І як пасярод сотняў кантактаў у мабільным тэлефоне і тысячы сяброў у сацсетках ты больш нікому не патрэбны, нібы кожны сам за сябе… Душа, вядома ж, напоўнена страхам. Так адчуваюць сябе мільёны людзей. І бывае, што няма ніводнага чалавека, які мог бы запоўніць адзіноту гэтай спустошанасці», — распавёў пра сваю пазіцыю пастар Ганчарэнка.
«Ва ўсёй гэтай цемры кожны з нас павінен памятаць і ведаць, што Бог ніколі не пакідае. Ён не пакідае нават тады, калі ў цябе ёсць адчуванне адзіноты. Нягледзячы на тое, што Ісус крычаў: «Божа мой, Божа мой, для чаго ты мяне пакінуў?» — далей у Пісанні мы чытаем, што праз некаторы час Ён закрычаў «здзейснілася» і выпусціў дух. Мы бачым, што нават у самых адчайных абставінах Бог Айцец заўсёды за Ім назіраў. Напісана, што ўся зямля скаланулася. Яна скаланулася на столькі, што нават труны адчыніліся. І напісана, што святыя нябожчыкі ўваскрэслі», — рэзюмаваў духоўны лідар мінскіх хрысціян, распавядае сайт царквы.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- У МінДВ адкрылі аддзяленне царкоўнага мастацтва 07.07.2022 15:24
- У Мінску затрымалі пастара царквы «Новы Запавет» і арыштавалі ягоную жонку 07.07.2022 09:00
- Расійскі мітрапаліт заклікаў спыніць кровапраліццё на ўкраінскай зямлі пасля абстрэлу РФ 06.07.2022 09:25
- У Брэсце прайшоў маштабны крыжовы шлях 05.07.2022 19:50
- У Жыровічах асвяцілі самы вялікі ў Беларусі звон 05.07.2022 15:21
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- “Мы не пакаяліся ў злачынствах камунізму”. Фотарэпартаж з “Ланцуга пакаяння” ў Мінску
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)