У Данецку пад расійскім абстрэлам загінула насельніца манастыра

Анна игумения

Ва Украіне ў Славянскім раёне Данецкай вобласці 13 траўня ад разрыву міны на тэрыторыі Свята-Успенскага Мікола-Васільеўскага манастыра УПЦ загінула Ганна Марозава — насельніца і маці ігуменні манастыра, матухны Ганны.

14 мая насельніцы манастыра, прыхаджане і ўцекачы, якія хаваюцца ў абіцелі, адспявалі загінулую, паведамілі праваслаўныя  рэсурсы.

Раней, 3 траўня, з-за аскепкавага ранення падчас расейскага абстрэлу сяла Міхайлаўка ў Луганскай вобласці загінуў в. а. намесніка Свята-Ільінскага мужчынскага манастыра і настаяцель храма іераманах Парфеній (Фядорчанка), паведамілі ў сваіх  акаўнтах вернікі Паўночнаданецкай епархіі УПЦ.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com
17.05.2022 У свеце| Тэгі:




Блогі