У Гродне 15 мая адбыліся Каложскія ўрачыстасці
Яны былі прымеркаваныя да 30-годдзя адраджэння Гродзенскай праваслаўнай епархіі і 950-годдзя перанясення мошчаў святых пакутнікаў князёў Барыса і Глеба, апекуноў храма XII стагоддзя на Каложы.
Святы пачаліся з вадасвятнага малебна, які здзейсніў архіепіскап Гродзенскі і Ваўкавыскі Антоній ля Каложскага абраза Прасвятой Багародзіцы на ўваходзе ў Барысаглебскі храм, паведамляе сайт БПЦ.
Кіруючы архірэй звярнуўся да багамольцаў са словам казання, пасля чаго ўзначаліў хрэсны ход да Пакроўскага кафедральнага сабора. Удзел у шэсці прынялі настаяцелі ўсіх прыходаў Гродна, усе благачынныя Гродзенскай епархіі, праваслаўныя жыхары горада над Нёманам і паломнікі з Гродзенскага, Ваўкавыскага, Зэльвенскага, Мастоўскага, Воранаўскага, Шчучынскага, Бераставіцкага, Свіслацкага раёнаў.
Прадстаяцель БПЦ мітрапаліт Веніямін у саслужэнні архіепіскапаў Навагрудскага і Слонімскага Гурыя, Гродзенскага і Ваўкавыскага Антонія, епіскапаў Бабруйскага і Быхаўскага Серафіма, Лідскага і Смаргонскага Парфірыя здзейсніў Боскую літургію ў Свята-Пакроўскім кафедральным саборы.
Саборнае богаслужэнне наведалі настаяцельніца Раство-Багародзічнага стаўрапігіяльнага жаночага манастыра ў Гродне ігумення Гаўрыіла (Глухава) з сёстрамі манастыра, шэраг высокапастаўленых дзяржаўных чыноўнікаў.
Мітрапаліт Веніямін удастоіў святароў Гродзенскай епархіі богаслужэбна-іерархічных узнагарод.
Для пілігрымаў была наладжаная трапеза.
Як паведаміў святар Гродзенскай епархіі, экс-кіраўніка епархіі архіепіскапа Арцемія не запрасілі на ўрачыстасці з-за яго антываеннай пазіцыі ў дачыненні зносін паміж Расіяй і Украінай.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- У МінДВ адкрылі аддзяленне царкоўнага мастацтва 07.07.2022 15:24
- У Мінску затрымалі пастара царквы «Новы Запавет» і арыштавалі ягоную жонку 07.07.2022 09:00
- Расійскі мітрапаліт заклікаў спыніць кровапраліццё на ўкраінскай зямлі пасля абстрэлу РФ 06.07.2022 09:25
- У Брэсце прайшоў маштабны крыжовы шлях 05.07.2022 19:50
- У Жыровічах асвяцілі самы вялікі ў Беларусі звон 05.07.2022 15:21
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- “Мы не пакаяліся ў злачынствах камунізму”. Фотарэпартаж з “Ланцуга пакаяння” ў Мінску
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)