Пастар Ганчарэнка: «Зараз шмат хто будзе зняможаны душой»

Пастор Гончаренко

У нядзелю 15 траўня мінская поўнаевангельская царква «Новае Жыццё» сабралася на вулічную богаслужбу на паркоўцы пад праліўным дажджом. На пачатку сходу пастар Вячаслаў Ганчарэнка памаліўся аб тым, каб настаў мір ва Украіне.: «Мы молім Цябе аб тых, хто пакутуе ад несправядлівасцяў гэтага свету. Мы молім Цябе пра Украіну, дабраславі яе. Божа, няхай вайна скончыцца, няхай настануць часы дабрадзейства. Мы просім, каб дабраславенне прыйшло таксама і ў нашу краіну. Дабраславі Расію, і дай ёй дух пакаяння і перамянення гэтай нацыі. Няхай увесь рэгіён ахопіць абуджэнне».

Пасля пастар падзяліўся пасланне на тэму «Справядлівасць у часе літасці», — распавядае сайт «Новага Жыцця».

«Мы жывем у такі час, калі людзі будуць слабнуць і знемагаць сваімі душамі. Прычына таму — гэты лукавы час. Многія рэчы і інфармацыя, што адбываюцца, будуць невыносныя для душы чалавека. Навіны будуць абцяжарваць сэрцы людзей. Гэта будзе выяўляцца і ў стасунках, асабліва ў выпадках, дзе ёсць крыўдзіцелі і пакрыўджаныя. Апошнія часы будуць часам вялікіх спакусаў на тле несправядлівасці. Спакусы як спроба шатана паказаць усё ў такім святле, каб ты расчараваўся ў жыцці, у людзях і ў самім сабе, расчараваўся ў Богу, у Ягонай справядлівасці і святасці, у Ягонай любові да цябе, у тым, што Ён будзе дапамагаць табе цягам жыцця. Ведайце, што расчараванне — гэта паслабленне душы чалавека. У гэтым моры ілжы людзі будуць чапляцца за саломінку ісціны, каб хоць неяк утрымаць свой караблік і не патануць», — патлумачыў пастар.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі