У Тракелях адбудзецца сустрэча для святароў, кансэкраваных асоб і катэхетаў Гродзенскай дыяцэзіі

23 мая ў дыяцэзіяльным санктуарыі Маці Божай Каралевы нашых сем’яў у Тракелях (Радунскі дэканат) адбудзецца дзень засяроджання для святароў, кансэкраваных асоб і свецкіх катэхетаў Гродзенскай дыяцэзіі.

Фота Віталія Палінеўскага

Сустрэча будзе нагодай падзякаваць Пану Богу за 31 год біскупскага служэння біскупа Гродзенскага Аляксандра Кашкевіча і за 2021–2022 катэхетычны год, які падыходзіць да завяршэння.

Праграма сустрэчы:

* 10.00 – пачатак
*аскетычная канферэнцыя
*aдарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту з магчымасцю прыступіць да сакрамэнту паяднання
*12.00 – святая Імша. Цэлебрацыю ўзначаліць біскуп Аляксандр Кашкевіч
*на заканчэнне сустрэчы – абед

Сatholic.by

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі