Канфлікт паміж Балгарскай Праваслаўнай Царквой і царквой Паўночнай Македоніі ўступіў у новую фазу

Македония
Стэва Пендароўскі

 

Прэзідэнт Рэспублікі Паўночная Македонія Стэва Пендароўскі абвінаваціў балгарскія ўлады і Балгарскую Праваслаўную Царкву ў новым «скаардынаваным» наступе на праваслаўных вернікаў Паўночнай Македоніі.

«Бязлад дайшоў да таго, што Балгарская Праваслаўная Царква кажа, што прызнае Царкву ў Паўночнай Македоніі, але пра яе імя яшчэ падумае. Хто вы такія, каб абдумваць?» — сказаў Пендароўскі, распавядае Саюз Праваслаўных журналістаў са спасылкай на македонскія СМІ.

Супрацьстаянне паміж Балгарыяй і Паўночнай Македоніяй мае гістарычныя прычыны — балгары настойваюць на наяўнасці ў этнасу грамадзян Паўночнай Македоніі сваіх каранёў. У 2020 годзе менавіта гэтая супярэчнасць стала прычынай таго, што Балгарыя наклала вета на ўступленне Паўночнай Македоніі ў Еўразвяз.

Нагадаем, 21 чэрвеня Сінод Балгарскай Праваслаўнай Царквы заявіў аб аднаўленні эўхарыстычных і кананічнага зносінаў з МПЦ, але таксама паведаміў, што «пытанне пра імя Праваслаўнай Царквы Паўночнай Македоніі трэба будзе разгледзець».

Раней Сінод Эладскай Праваслаўнай Царквы запатрабаваў прыбраць слова «Македонія» з назвы аўтакефальнай МПЦ.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі