Пастар Ганчарэнка: Бог здольны здзейсніць эканамічныя і палітычныя цуды

Новая жизнь

У Мінску 26 чэрвеня падчас нядзельнага служэння поўнаевангельскай царквы «Новае Жыццё» ее кіраўнік пастар Вячаслаў Ганчарэнка прапаведаваў пра праяву моцы Божай. Ягонае пасланне было пра тое, што Бог жадае скарыстаць кожнага верніка і выявіць Сваю моц праз кожнага дзеля ўратавання людзей.

«Я бачу моц Божую як адказ, на той змрочны стан і заняпад, што адбываюцца ў свеце», — нагадаў пастар, адзначыўшы, што Бог бачыць кожнага хрысціяніна як моцнага верніка.

«Бог і сёння можа рабіць цуды ацалення, уратавання, вызвалення, Ён можа аднавіць сям’ю. Бог здольны здзейсніць эканамічныя і палітычныя цуды. Уся Біблія апавядае нам пра Звышпрыроднага Бога», — нагадаў пастар Ганчарэнка, піша сайт «Новага Жыцця».

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі