Вернікаў царквы «Новае Жыццё» просяць пацвердзіць, што яны па-ранейшаму ў царкве

членство

Кіраўнік мінскай поўнаевангельскай царквы «Новае Жыццё» пастар Вячаслаў Ганчарэнка папрасіў чальцоў царквы пацвердзіць прыналежнасць да яе, перайшоўшы па спасылцы.

«У апошні час, пачынаючы з 2020 года, адбылося шмат падзей, якія паўплывалі на ўсіх нас. Пандэмія, выбары, царква апынулася на вуліцы і іншае. Частка нашых людзей пакінула краіну, частка застаецца, частка далучылася да іншых цэркваў, частка людзей засталася з царквой толькі ў рэжыме анлайн. Нам неабходна здзейсніць пацвярджэнне, каб разумець надалей і зараз, з кім мы можам працягваць сваё служэнне і рабіць Божую працу, да якой пакліканыя», — патлумачыў пастар.

Людзі, якія хочуць стаць чальцамі царквы, могуць звязацца з яе сакратаром па нумары +375295028718.

«Хачу сказаць усім, хто вымушаны пакінуў сваю краіну і сутыкнуўся са шматлікімі нечаканымі пераменамі. Мы молімся за вас і спачуваем, калі вы зараз далёка ад свайго дома і праходзіце праз цяжкасці. Я веру, што дзе б вы ні былі, Гасподзь з вамі, і мы з’яўляемся вашай духоўнай сям’ёй, якая памятае пра вас, любіць вас і моліцца пра вас», — падкрэслівае пастар і нагадвае пра існаванне тэлеграм-канала.

«Калі вы вырашылі далучыцца да іншай царквы, паведаміце нам, калі ласка, пра ваша рашэнне. Няхай Гасподзь дабраславіць вас, дзе б вы ні былі. Заставайцеся вернымі Госпаду і служыце яму ў той царкве», — дадаў пастар для вернікаў, якія абралі іншыя супольнасці.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі