У Брэсце прайшоў маштабны крыжовы шлях

ход

У Брэсце 2 ліпеня архіепіскап Брэсцкі і Кобрынскі Іаан здзейсніў Боскую літургію ў Раство-Багародзічным жаночым манастыры на Шпітальнай выспе Брэсцкай крэпасці.

Па сканчэнні Боскай літургіі па традыцыі быў здзейснены крыжовы шлях ад муроў Раство-Багародзічнага манастыра да Брэсцкага мужчынскага манастыра Афанасія, ігумена Брэсцкага. Кірунак крыжовага шляху — гэта шлях святога Афанасія Брэсцкага да месца ягонай гібелі, распавядае сайт БПЦ.

Відэа:

У Афанасіеўскім манастыры архіепіскап Іаан у саслужэнні шматлікага духавенства Брэсцкай епархіі здзейсніў акафіст прапачэснапакутніку Афанасію Брэсцкаму.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі