У Жыровічах асвяцілі самы вялікі ў Беларусі звон
Мітрапаліт Веніямін асвяціў 2 ліпеня самы вялікі ў Беларусі звон, які напярэдадні быў дастаўлены ў Свята-Успенскі Жыровіцкі мужчынскі манастыр.
Пасля асвячэння звон быў узняты на часовую званіцу.
У цырымоніі ўзялі ўдзел архіепіскап Навагрудскі і Слонімскі Гурый, Дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы Дзмітрый Мезенцаў, паведамляе сайт БПЦ.
Мітрапаліт Веніямін распавёў, што звон выраблены ў памяць пра ўсіх суайчыннікаў, што спрыялі справе Перамогі ў вайне савецкага народа супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў. На ім ёсць выявы, звязаныя з памятнымі гістарычнымі месцамі, месцамі подзвігу і смутку.
Чатырнацацітонны звон быў адліты майстрамі Варонежскага звонавага завода на грошы Банка «ВТБ».
На звоне выяўленыя чатыры вялікія абразы і восем малых абразоў. Паміж імі — барэльефныя выявы дванаццаці гарадоў-герояў, а таксама Хатыні, Трасцянца і Кургана Славы.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- «Бессэнсоўныя апаратныя гульні наверсе» — У Мінску прайшоў чарговы Сінод БПЦ 19.08.2022 17:48
- Злёт маладых баптыстаў пройдзе каля Кобрына 19.08.2022 15:05
- У Салігорску будуць будаваць новы храм 18.08.2022 12:41
- У вёсцы на Міншчыне прайшла традыцыйная працэсія са старадаўнім абразом святога Роха 18.08.2022 10:38
- Мітрапаліт Веніямін сустрэўся з аўтарамі помніка мітрапаліту Філарэту 17.08.2022 14:54
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)