Затрыманыя вернікі адной з мінскіх цэркваў. Канфіскаваныя ўлёткі «Малітва за Беларусь»
Раніцай 22 ліпеня ў сябе дома былі затрыманы жыхары Мінска Яўген Барысік і Максім Стасілевіч, вернікі адной з мінскіх цэркваў Хрысціян веры евангельскай.
Падчас затрымання былі канфіскаваны пакункі ўлётак «Малітва за Беларусь», якія ўтрымліваюць заклік маліцца за краіну і народ «у гэты няпросты час», цытаты з Евангелля і евангельскі гімн «Чакаем цябе, наш Ісус».
Аб абставінах затрымання напісала на сваё старонцы ў Фэйсбуку жонка і сястра затрыманых Вольга Барысік. Дакладную прычыну затрымання мужа і брата Вользе не патлумачылі.
«Напэўна, ужо і маліцца за Беларусь супрацьзаконна, асабліва, калі на беларускай мове», – дадае жанчына.
Як паведаміла Вольга пазней, хлопцам прызначылі па 10 содняў арышту. Максіму – за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў» (арт.19.11 КаАП), Яўгену – за «дробнае хуліганства» (арт. 19.1 КаАП). Судзіла іх суддзя Таццяна Мотыль.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Сайт Krynica.info часова спыняе сваю працу 21.09.2022 17:18
- Пастару Вячаславу Ганчарэнку штраф 100 базавых 20.09.2022 14:55
- Затрыманы Вячаслаў Ганчарэнка 20.09.2022 11:53
- Адзін з самых пазнавальных беларускіх календароў ужо ў продажы 19.09.2022 12:11
- “Стаміліся ўсё ад хлусні”. Белгарадскі мітрапаліт лічыць, што ў Расіі з-за вайны можа паўтарыцца 1917 год 19.09.2022 10:43
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)