«Функцыянал папа — кадзілам махнуць»? Расійскі святар распавёў, чаму склаў сан

Сухобокий

Расійскі праваслаўны святар Георгій Сухабокі пакінуў Расію некалькі месяцаў таму з прычыны канфлікту са сваім іерархам — епіскапам Мелекескім і Чардаклінскім. Нагодай канфлікту стала адкрытая падтрымка святаром расійскага дысідэнта і палітвязня Аляксея Навальнага.

Цяпер святар жыве ў Варшаве і працуе кур’ерам. 23 ліпеня ён распавёў у сваім  акаўнце ў Facebook аб адмове ад сану.

«Тыдзень таму разважаў на тэму ўзроўню важнасці той дзейнасці, якой я раней займаўся і той, якой займаюся зараз. Што было раней. У лепшым выпадку я выступаў у якасці псіхолага ці проста вольных вушэй. Варта сказаць, што сярод папоў большасць — гэта невукі, якія ТАКОЕ вяшчаюць, што ад іх псіхалагічнай дапамогі толькі горш. У астатнім функцыянал папа — гэта тыповы жрэц: кадзілам махнуць, вадзіцай пырснуць, песні боскія спяваць. Карысны каэфіцыент ад усяго гэтага вернік прыдумляе сабе сам. Маўляў, бацюхна ж нешта робіць, значыць карысць будзе. Але нават калі нешта стала лепш пасля «намаганняў» бацюшкі, то пасля — гэта зусім не значыць у следстве. Гэтае залатое правіла, у цэлым, павінна суправаджаць нас па жыцці. Аднак куды больш прыкольна і містычна захапляльна паверыць, што вышэйшыя сілы ўмяшаліся ў маё жыццё. Што ў мяне ёсць зараз. Я бачу пэўны вынік сваёй працы, за якую нясу адказнасць. Ёсць тавар, ёсць адрасат. Няма нараканняў да цябе, значыць усё робіш якасна і дакладна. Ну, а калі яшчэ і чаявыя атрымаеш, значыць папрацаваў з асаблівай стараннасцю (цяжкая пасылка на верхні паверх без ліфта, напрыклад), што і ацаніў кліент», — распавядае Георгій Сухабокі.

«Такая праўда, якую разумее кожны поп. З часам яны, вядома, стамляюцца ад пастаяннага кагнітыўнага дысанансу і таму спрабуюць пераканаць сябе, што робяць самую важную працу ў жыцці – ратуюць чалавечыя душы», — рэзюмуе былы служыцель РПЦ, які здабыў шквал гнеўных каментароў вернікаў.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі