У Заслаўі стартуе перасоўная выстава пра БПЦ

выставка

У Заслаўі 28 ліпеня на галоўнай плошчы горада адкрыецца фотавыстава «Связь времен: к 1030-летию Православия на белорусских землях». Экспазіцыя падрыхтаваная Сінадальным інфармацыйныс аддзелам БПЦ.

На 11 стэндах будуць прадстаўленыя больш за 90 фотаздымкаў, што апавядаюць пра гісторыю Беларускага Экзархата, пачнаючы са старажытнага Полацка 992 года і да нашых дзён. Выстава пасля будзе дэманстравацца ў епархіях БПЦ.

Крыніцамі фотаматэрыялаў сталі архівы фотаслужбы Патрыярха Маскоўскага, Мінскага епархіяльнага ўпраўлення, Полацкай і Гродзенскай епархій, Мінскай духоўнай семінарыі,Полацкага Спаса-Еўфрасіньнеўскага жаночага манастыра, брацтва ў гонар святога Архістратыга Міхала з Мінска, прыхода Петра-Паўлўскага сабора Мінска, збору Мастацкайгалерэі Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка, здымкі партала «Планета Беларусь», распавядае сайт БПЦ.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі