Царква «Новы Народ» просіць дапамагчы зааваланцёрам

прытулак

«У міласэрнасці часам маюць патрэбу і тыя, хто сам яе аказвае», — нагадваюць вернікі мінскай царквы «Новы Народ». Царква просіць дапамагчы матэрыяльна альбо неяк яшчэ заснавальнікам і валанцёрам прытулку для жывёл «Хатка Выратаваных Душ». Гэта невялікі ўчастак, дзе ў некалькіх невялікіх пабудовах размяшчаюцца каля 50 катоў і 20 сабак.

Гадаванцы гэтага прытулку маюць няпростыя лёсы. «Няпроста бывае і самім валанцёрам. Як часта яны спяшаюцца ў ветклініку, несучы на руках паміраючых катоў і сабак, збітых аўтамабілямі, атручаных ядам, аблітых кіпенем ці кіслатой, ці проста пакутуючых на вулічныя хваробы. Спяшаюцца, і не паспяваюць. Як часта, падбіраючы на вуліцы чарговую нікому непатрэбную хворую або скалечаную жывёліну яны становяцца аб’ектамі пагарды, злых слоў і кпінаў навакольных. Як часта, наведаўшы дзяржаўны прытулак часовага ўтрымання бяздомных жывёл «Фауна горада» на Гурскага, дзе жывёл праз некалькі дзён усыпляюць, і вырваўшы хаця б адну жывую істоту з гэтага страшнага месца, яны адчуваюць, як за спіной застаюцца сотні кінутых, здраджаных, няшчасных і нікому непатрэбных былых гадаванцаў людзей. Як часта ў іх здараюцца дні, калі рукі апускаюцца і ім здаецца, што гэты страшны вір ніколі не спыніцца і на дапамогу ніхто не прыйдзе», — нагадвае  сайт царквы «Новы Народ».

Дапамагчы прытулку можна, звязаўшыся з валанцёрамі па нумарах +375 (29) 662-42-13, +375 (29) 639-94-14, +375 (33) 664-45-23.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі