Мітрапаліт Веніямін узначаліў святкаванні 1030-годдзя праваслаўя на беларускіх землях

Митрополит Вениамин

У Заслаўі ў Мінскім раёне 28 ліпеня, у дзень памяці святога князя Уладзіміра, прайшлі ўрачыстасці, прымеркаваныя да святкавання 1030-годдзя праваслаўя на беларускіх землях. Заслаўе было заснаванае князем Уладзімірам у 985 годзе. Назвалі горад у гонар князя Полацкага Ізяслава, старэйшага сына Уладзіміра і Рагнеды.

Цэнтральнай падзеяй стала саборная Боская літургія пад адкрытым небам на тэрыторыі кафедральнага Перамяненскага сабора. Яе здзейсніў мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін у саслужэнні архіепіскапа Навагрудскага і Слонімскага Гурыя, епіскапаў Маладзечанскага і Стаўбцоўскага Паўла, Слуцкага і Салігорскага Яўсевія, распавядае сайт БПЦ.

На богаслужэнні прысутнічалі высокапастаўленыя чыноўнікі Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу РБ, Мінскага райвыканкама, Заслаўскага гарвыканкама, пасольстваў Расіі і Сербіі.

Для гасцей свята працавалі выстава-кірмаш «Кладзезь», дзіцячая гасцёўня, лялечныя спектаклі тэатра «Батлейка», майстар-класы па народных рамёствах. Усе маглі паўдзельнічаць у сямейнай гульні-прыгодзе «Святая Русь. Гісторыя Праваслаўя на беларускіх землях».

Увечары на Цэнтральнай плошчы прайшоў вялікі святочны канцэрт «Духоўныя вытокі зямлі беларускай».

Відэа набажэнства:

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі