На тэалагічным аддзяленні БДУ недабор. А протаіерэй Лепін там больш не выкладае

недобор

«З гэтага году я, пэўна, ужо не буду тут выкладаць (не хапіла гадзін), але раптам каго зацікавіць. Клічу! Багаслоўе — самая цудоўная форма веды, веры, надзеі і любові. Але пра карысць можна і паспрачацца, так. “Бо ў шматлікай мудрасці шмат смутку; і хто павялічвае пазнанне, павялічвае смутак” (Еккл.1.18)», — піша святар у сваім акаўнце ў Facebook.

«Не хапіла гадзін на мае спецкурсы», — тлумачыць святар і публіцыст адмову ад яго выкладчыцкай дзейнасці.

У гэтым годзе ў Інстытуце тэалогіі БГУ недабор, таму прыём дакументаў падоўжаны да 5 жніўня. Якіх менавіта, вы знойдзеце ТУТ.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі