Пастара з Гомеля Дзмітрыя Падлобку аштрафавалі за правядзенне хрышчэння без дазволу

photo_2022-07-27_23-30-06

У Гомелі суд аштрафаваў на 640 рублёў (каля $244) пастара гомельскай царквы хрысціян поўнага Евангелля “Жывая вера” Дзмітрыя Падлобку па артыкуле аб “несанкцыянаваным мерапрыемстве”.

«Сённяшні дзень я правёў ва ўчастку міліцыі, адкуль мяне даставілі ў суд і судзілі за праведзенае хрышчэнне без адпаведнага дазволу органаў улады. Мне далі штраф 20 базавых, і гэта самае маленькае з таго, што магло здарыцца, бо максімальны штраф мог быць да 200 базавых ці арышт», — напісаў пастар.

 

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі