Кардынал Мюлер: Прыняцце ЛГБТ-ідэалогіі — гэта развітанне з хрысціянствам

Каталіцкі кардынал лічыць, што нямецкі Сінадальны шлях, які апраўдвае аднаполыя адносіны, — гэта вяртанне да старой амаральнасці язычнікаў.

qpyO0u_62e42daa987b75_89318893-tmb-720x411xfill
Папа Францішак і кардынал Мюлер. Фота: sedmitza.ru

Рымска-каталіцкі кардынал Герхард Мюлер лічыць, што прыняцце Касцёлам дактрыны, якая апраўдвае ЛГБТ — гэта развітанне з хрысціянствам, паведамляе сайт kath.net.

Паводле слоў кардынала, заявы прадстаўнікоў РКК з нямецкага Сінадальнага шляху аб тым, што “ўсе маральныя паводзіны ў жыцці, асабліва ў дачыненні да сексуальнасці, павінны больш вызначацца не Словам Божым, а пануючай зараз ідэалогіяй ЛГБТ, з’яўляецца адкрытым развітаннем з хрысціянствам”.

Ён нагадаў, што “ўжо ў Дэкалогу 6-я і 9-я запаведзі паказваюць на сувязь паміж адносінамі з Богам і пачуццём сексуальнасці, звязаным выключна са шлюбам”.

«Таму любы сексуальны кантакт паміж мужчынам і жанчынай па-за законным (натуральным або сакрамэнтальным) шлюбам трэба разумець як пралюбадзейства — цяжкі грэх, які выключае з Валадарства Божага (пар. Мк 10, 5-12)».

Па словах Мюлера, «тое, да чаго імкнецца нямецкі Сінадальны шлях, супрацьлеглае рэформе, гэта значыць абнаўленню нашага розуму і паводзін у духу Хрыста. Гэта вяртанне да старой амаральнасці язычнікаў, якія з-за адрыньвання Бога аддаліся ганебным запалам (Рым 1:26), хоць Бог запісаў натуральны маральны закон у іх сэрцах і сумленні (Рым 2:25)».

«Са спазненнем, але, магчыма, не занадта позна, Рым адрэагаваў на некаталіцкія махінацыі нямецкай сінадальнай ерасі, якія дыяметральна процілеглыя каталіцкаму вучэнню аб адкрыцці і паслухмянстве веры, аб іерархічна-сакраментальнай канстытуцыі Касцёла і аб годнасці шлюбу і сям’і», – падкрэсліў кардынал Мюлер. .

«Сінадальны шлях» – створаныя Ватыканам ва ўсіх нацыянальных Каталіцкіх Касцёлах арганізацыі, якія ўключаюць сход епіскапата, кліру і вернікаў, для абмеркавання аспектаў жыцця Каталіцкага Касцёла і кіравання працэсамі на сваёй тэрыторыі. Нагадаем, што ў «Сінадальным шляху» гатовы высвячаць жанчын, падтрымліваюць ЛГБТ і выступаюць за даступнасць абортаў.

Паводле СПЖ.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі