Жаночы «манастыр у лесе» просіць дапамагчы купіць газонакасілку
Праваслаўная манахіня, кіраўнічка манастыра святога Паісія Святагорца, які будуецца ў лесе пад Лідай, папулярны блогер Касіяна Купаленка звярнулася да сваіх падпісчыкаў у акаўнце ў Facebook з просьбай дапамагчы набыць газонакасілку.
«Сябры, мы хочам крыху палегчыць жыццё нашага манастырскага касца і набыць газонакасілку. Касіць прыходзіцца вельмі шмат, усё гэта робіцца саматугам, цягаць трымер на сабе цяжкавата, нават калі ты манахіня, а значыць (па змаўчанні мяркуецца) можаш спыніць на скаку ўсіх хвацкіх коней і ўвайсці ва ўсе падпаленыя хаты адначасова. Калі нехта пажадае нас падтрымаць нават проста адным рублём, будзем вельмі ўдзячныя», — напісала ігумення Касіяна.
Нумар карты манастыра — Беларусбанк 6711 7700 1103 1726 да 02/23.
Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Сайт Krynica.info часова спыняе сваю працу 21.09.2022 17:18
- Пастару Вячаславу Ганчарэнку штраф 100 базавых 20.09.2022 14:55
- Затрыманы Вячаслаў Ганчарэнка 20.09.2022 11:53
- Адзін з самых пазнавальных беларускіх календароў ужо ў продажы 19.09.2022 12:11
- “Стаміліся ўсё ад хлусні”. Белгарадскі мітрапаліт лічыць, што ў Расіі з-за вайны можа паўтарыцца 1917 год 19.09.2022 10:43
Фотарэпартаж
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)