Літва забараніла Патрыярху Кірылу ўезд у краіну

У праваслаўнай Віленска-Літоўскай епархіі назвалі абсурднай магчымасць візіту патрыярха Кірыла ў Літву. Нагадаем, 27 ліпеня ўрад Літвы забараніў кіраўніку РПЦ уезд на тэрыторыю краіны.

Такое рашэнне прыняло МЗС Літвы. Забарона будзе дзейнічаць да 23 чэрвеня 2027 года. У Віленска-Літоўскай епархіі, якая ўваходзіць у склад РПЦ, растлумачылі, што падтрымліваюць меры, прынятыя супраць патрыярха.

«У заяве мітрапаліта Інакенція ад 17 сакавіка было асабліва падкрэслена, што Праваслаўная Царква ў Літве не згодная з поглядамі і палітычнымі выказваннямі Патрыярха Кірыла. Такім чынам, праваслаўныя Літвы не могуць несці адказнасць за выказванні Патрыярха Кірыла, паколькі гаворка ідзе аб яго асабістым меркаванні, якое не мае ніякага ўплыву на пазіцыю Віленска-Літоўскай епархіі. У сітуацыі, якая склалася, абсурдная нават думка аб магчымасці візіту Патрыярха Кірыла ў Літву», — прыводзіць адказ канцылярыі Віленска-Літоўскай епархіі  Газета.Ру.

Рашэнне аб забароне для патрыярха Кірыла было прынята з-за «свядомага адмаўлення тэрытарыяльнай цэласнасці і суверэнітэту Украіны, апраўдання і падтрымкі агрэсіўных дзеянняў Расіі, якія груба парушаюць нормы і прынцыпы міжнароднага права».

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі