У мінскай царкве «Благадаць» пройдзе канферэнцыя для жанчын

Благодать

У мінскай царкве «Благадаць» 6 жніўня пройдзе жаночая канферэнцыя «Створаная цудоўнай». Спікерам будзе хрысціянка, урач акушэр-гінеколаг вышэйшай катэгорыі, заслужаны ўрач Расіі, загадчыца гінекалагічнага аддзялення ЦРБ Бранска Ганна Савачкіна.

Тэмы канферэнцыі — клопат аб здароўі дзяўчынкі, падлеткавы перыяд, падрыхтоўка да шлюбу, цяжарнасць і роды, інтымнае жыццё, менапаўза. Прысутнасць на канферэнцыі магчымая з 18 гадоў. Зарэгістравацца на канферэнцыю да 3 жніўня запрашае сайт царквы.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі