Храм Усіх Святых стаў саборам, настаяцеля а. Поўнага панізілі да ключара

Поўны

Знакаміты праваслаўны святар, протаіерэй Фёдар Поўны, – больш не настаяцель Храма Усіх Святых. Цяпер ён усяго толькі ключар, а сам храм атрымаў статус сабора.

Такое рашэнне прыняў мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін. Сам а. Поўны абвяргае, што гэта паніжэнне: «Адкрыйце Вікіпедыю! Мяне павысілі!».

Айца Фёдара Поўнага называюць «духоўнікам Лукашэнкі». А. Поўны — уплывовы святар, сакратар і памочнік Мітрапаліта Філарэта, паспяховы бізнесмен з вялікімі амбіцыямі. Яму адзінаму са святароў дазволілі пабудаваць прыватны гмах у элітным квартале Драздоў.

Папярэднік мітрапаліта Веніяміна, мітрапаліт Павел (паля палітычных падзей 2020 года, калі ён падтрымаў вязняў і пацярпелых ад гвалту, ён стаў мітрапалітам Екацярынадарскім і Кубанскім, пасля ўзначальваў кафедральны сабор у Каломне, цяпер працуе настаяцелем храма Рускага Праваслаўнага Універсітэта ў Маскве) канфліктаваў з а. Поўным, і ў гэтым яго падтрымліваў Патрыярх Кірыл. Сведкі кажуць, што экс-мітрапаліт Павел аднойчы ўслых сказаў, што мае намер «посадить этого жирного попа». Рэгулярна мітрапаліт Павел накіроўваў у Сінод РПЦ скаргі на а. Поўнага, пісаў на яго заявы ў беларускія праваахоўчыя органы.

Канфлікт з а. Поўным меў і цяперашні мітрапаліт Веніямін. Але ён пайшоў іншым шляхам – замест пісання скаргаў перайменаваў Храм Усіх Святых у сабор і панізіў а. Поўнага да пасады ключара. Справа ў тым, што а. Поўны – жанаты, мае дзяцей, таму ён можа кіраваць храмам, але не саборам. Саборам, згодна канону РПЦ, можа кіраваць толькі манах.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі