Папа Рымскі Францішак заявіў, што можа пайсці ў адстаўку з-за праблем са здароўем

photo_2022-08-01_16-17-13

«Я не думаю, што змагу працягваць падарожнічаць у тым жа рытме, што і раней, праз узрост і маё калена. Мне трэба альбо ставіцца да сябе больш беражліва, каб працягваць служыць Царкве, альбо разгледзець магчымасць пакінуць служэнне», — сказаў ён журналістам, вяртаючыся з паездкі ў Канаду.

У апошнія месяцы 85-гадовы Францішак карыстаўся інваліднай каляскай, кіем ці хадункамі праз боль у калене, выкліканы пераломам і запаленнем звязкаў, паведамляе  Reuters.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі