Юбілей 25-годдзя каранацыі іконы Маці Божай Лагішынскай, Каралевы Палесся, адзначаць у Пінскай дыяцэзіі (праграма)
12–13 жніўня ў мястэчку Лагішын каля Пінска адбудуцца традыцыйныя дыяцэзіяльныя ўрачыстасці ў гонар Маці Божай Каралевы Палесся.
З 9 жніўня сотні пешых пілігрымаў з розных куткоў Пінскай дыяцэзіі і ўсёй Беларусі вырушаць з Баранавічаў і Бярозы, каб прайсці паломніцкі шлях да цудатворнай іконы Багародзіцы.
Сёлетнія ўрачыстасці прымеркаваныя да 25-годдзя ўвянчання іконы папскімі каронамі і абвяшчэння Маці Божай Лагішынскай, Каралевы Палесся, Апякункай Пінскай дыяцэзіі.
Праграма ўрачыстасцяў:
12 жніўня, пятніца
18.00 — прывітанне пешых пілігрымак з Баранавічаў, Бярозы і паломніцкіх груп з іншых мясцін;
18.30 – 21.00 — адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту перад цудадзейным абразом Маці Божай, магчымасць споведзі;
20.30 — Навэнна да Маці Божай Лагішынскай;
21.00 — Акафіст на ўшанаванне Маці Божай (грэка-каталіцкая супольнасць);
22.00 — святая Імша з удзелам пілігрымаў;
Пасля св. Імшы
– урачыстая малітоўная працэсія са свечкамі вакол санктуарыя Маці Божай;
– канцэрт праслаўлення парафіяльных музычных гуртоў і пілігрымаў;
– усяночнае малітоўнае чуванне перад цудадзейным абразом Маці Божай, магчымасць споведзі.
13 жніўня, субота
7.30 — Гадзінкі аб Беззаганным Зачацці Найсвяцейшай Панны Марыі;
8.00 — святая Імша (на польскай мове);
9.30 — Набажэнства да Маці Божай Лагішынскай;
10.00 — святая Імша з удзелам пілігрымаў;
12.00 — благаслаўленне пілігрымаў на заканчэнне ўрачыстасці.
Падрабязную інфармацыю можна атрымаць па тэлефонах:
+375 (44) 772 93 48 — ксёндз Тадэвуш Шэшка, кусташ санктуарыя ў Лагішыне;
+375 (29) 727 31 98 — ксёндз Андрэй Рылка, кіраўнік пілігрымкі з Баранавічаў;
+375 (29) 790 80 16 — ксёндз Уладзімір Буклярэвіч, кіраўнік пілігрымкі з Бярозы.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Сайт Krynica.info часова спыняе сваю працу 21.09.2022 17:18
- Пастару Вячаславу Ганчарэнку штраф 100 базавых 20.09.2022 14:55
- Затрыманы Вячаслаў Ганчарэнка 20.09.2022 11:53
- Адзін з самых пазнавальных беларускіх календароў ужо ў продажы 19.09.2022 12:11
- “Стаміліся ўсё ад хлусні”. Белгарадскі мітрапаліт лічыць, што ў Расіі з-за вайны можа паўтарыцца 1917 год 19.09.2022 10:43
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)