З Віцебска выйдзе 120-кіламетровы крыжовы ход у Смаленск
З Віцебска ў Смаленск 5 жніўня адправіцца традыцыйны крыжовы ход для ўдзелу ва ўрачыстасцях, прысвечаных Смаленскаму абразу Божай Маці «Адзігітрыя».
Паломнікі пройдуць адлегласць больш як 120 кіламетраў. Удзельнікі крыжовага ходу пройдуць праз Лёзна, расійскія населеныя пункты Рудня, Галынкі, Гнездава. У Смаленск пілігрымы прыбудуць 9 жніўня, дзе на наступны дзень возьмуць удзел ва ўрачыстасцях з нагоды свята ў гонар абраза Божай Маці «Адзігітрыя».
Узначальвае крыжовы ход святар Аляксандр Кавалёў. Тэлефоны для запісу +375 33 305-99-67 і +375 29 939-54-51, паведамляе сайт БПЦ.
Крыжовы ход пачне рух 5 жніўня ў 6.30 пасля набажэнства з пасёлка Вароны. 6 жніўня ў 14.00 запланаваная ўрачыстая сустрэча крыжовага ходу на мяжы Расіі і Беларусі.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Сайт Krynica.info часова спыняе сваю працу 21.09.2022 17:18
- Пастару Вячаславу Ганчарэнку штраф 100 базавых 20.09.2022 14:55
- Затрыманы Вячаслаў Ганчарэнка 20.09.2022 11:53
- Адзін з самых пазнавальных беларускіх календароў ужо ў продажы 19.09.2022 12:11
- “Стаміліся ўсё ад хлусні”. Белгарадскі мітрапаліт лічыць, што ў Расіі з-за вайны можа паўтарыцца 1917 год 19.09.2022 10:43
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)