Святар Якаў Кротаў: «З вайной свет не стаў чорна-белым, а перастаў быць гламурным»

Кротов

«Сустрэў рэпліку: «Гэтая вайна зноў зрабіла свет чорна-белым». Для многіх — так. Гэта і ёсць галоўная праблема. Вайна пачынаецца тымі, хто бачыць свет чорна-белым, і хвароба распаўсюджваецца і на ахвяр вайны, і на праціўнікаў вайны, і на сведкаў вайны. Не стаў свет чорна-белым. Прама наадварот, для думаючага чалавека. Адзіная спецыфіка гэтай вайны асабліва колькасная — вельмі блізка да дома заходняга чалавека. Не так блізка, як вайна Сербіі з Босніяй, інакш бы рэакцыя была куды больш магутнай, але ўсё ж вельмі блізка. Калі б Расія ўварвалася ў Казахстан, такой рэакцыі не было б. Ахвяр расійскай агрэсіі ў Чачэніі было нашмат больш, але такой рэакцыі не было. Тактыка выпаленай зямлі прымянялася Расіяй і ў Чачэніі, і ў Сірыі, але такога абурэння не выклікала», — разважае ў сваім  акаўнце ў Facebook праваслаўны святар і публіцыст Якаў Кротаў.

«Свет ізноў стаў чорна-белым? Свет перастаў быць гламурным. Ва ўсялякім разе, хочацца спадзявацца. Няўжо мір сярэдняга еўрапейца вельмі ўжо «каляровы»? Ён стракаты, ён глянцавы, ён нібы размаляваны дзіцячымі фламастарамі, але гэта зусім не рэальны свет. Гэта свет кіношны, і кіно не лепшае, не «аўтарскае», а кіно для самазадавальнення. У такім кіно ўсё перабольшана, нават трагедыі. Калі не перабольшана, дык гэта ўжо «аўтарскае кіно». Вайна — так, падаецца як нешта чорна-белае. Дамінуе жаданне вярнуцца да таго, што было да вайны. Але калі вярнуцца да таго, што было да вайны, дык паўторыцца вайна. Яна пачалася менавіта таму, што свет быў вельмі каляровым, вельмі маляўнічым, рэалістычным, але не рэальным», — тлумачыць сваю думку святар-блогер.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі