Адышоў у вечнасць тата біскупа Юрыя Касабуцкага

memento-mori

Курыя Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі са смуткам паведамляе, што 6 жніўня адышоў у вечнасць Казімір Касабуцкі, тата біскупа Юрыя Касабуцкага, Генеральнага вікарыя Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.

Пахаванне спачылага Казіміра Касабуцкага распачнецца святой Імшой 8 жніўня а 12-й гадзіне ў касцёле святога айца Піо ў Маладзечне (касцёл айцоў капуцынаў).

Калектыў “Крыніца.info” далучаецца да спачуванняў. Вечны адпачынак дай яму, Пане…

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі