Кніга пра беларускіх святых, напісаная для дзяцей, ужо ў продажы

книга

У Мінску па ініцыятыве Выдавецкай рады БПЦ выйшла кніга «Свяцільнікі зямлі Беларускай: выбраныя жыціі беларускіх святых для дзяцей».

Аўтар — Ірына Токарава. Кніга прызначана для дзяцей малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту, напісана жывой, даступнай для ўспрымання гэтага ўзросту мовай.

Героі кнігі прападобная Еўфрасіння Полацкая, свяціцель Кірыл епіскап Тураўскі, прападобы Елісей, прападобная Харыціна, князёўна Літоўская, свяціцель Сімяон Полацкі, браты-пакутнікі Іаан, Антоній і Яўстафій Віленскія, палкаводзец прападобны князь Астрожскі, праведная Іуліянія Альшанская, прападобны Генадзь Магілёўскі, святая Сафія Слуцкая, прападобнапакутнік Афанасій Брэсцкі, маленькі пакутнік немаўля Гаўрыіл Беластоцкі, праведны Іаан Кармянскі, святая блажэнная Валянціна Мінская, падзвіжніца Манефа Гомельская, прападобнапакутнік Серафім (Шахмуць) — архімандрыт Жыровіцкі.

Выданне ўпрыгожанае каляровымі малюнкамі мастакоў Ганны Дуванавай і Віктара Прапаршчыка, распавядае сайт БПЦ.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі