З’явіўся анонс святкавання Дня памяці Манефы Гомельскай

У Гомелі 11 жніўня ў праваслаўным Петра-Паўлаўскім саборы пройдуць урачыстасці, прысвечаныя дню памяці прападобнай Манефы Гомельскай.

Святочную саборную богаслужбу ўзначаліць мітрапаліт Веніямін. Пачатак богаслужбы ў 9:00. У прамым эфіры богаслужбу будуць трансліраваць тэлеканалы «Беларусь 4», «Союз» і YouTube-канал Гомельскай епархіі «Фавор».

Пасля Літургіі адбудзецца асвячэнне капліцы ў гонар святога дабравернага князя Аляксандра Неўскага. Поўны анонс свята — ТУТ.

 

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі