«Дробныя вартыя жалю жартачкі» — Падпісчыкі заклікаюць а. Саву Мажуку перастаць блюзнерыць пра Украіну

Архімандрыт Сава Мажука, манах, публіцыст і пісьменнік з гомельскага праваслаўнага манастыра, даў неадназначнае інтэрв’ю тэлевядучаму канала «Спас». «Не мог жа я прайсці паўз старую Пелосі», — пахіхікаў манах, удакладніўшы, што назвы заангажаваным праграмам «Спаса» прыдумляе не ён.

Выпуск, анансаваны як «Духовный взгляд на полет Пелоси в Китайский Тайвань», закліканы расплюшчыць вочы гледача на відавочныя намаганні ЗША і Пентагона «рассварыць Расію і Кітай». Аднак большую частку экраннага часу а. Сава прысвячае вайне ва Украіне, заклікаючы гледачоў усвядоміць, што ўсё, што паказваецца і гаворыцца пра расійскае ваеннае ўварванне — гэта толькі «серыял». І ўспрымаць гэты серыял трэба з усмешкай, не вера ніводнай з крывавых падрабязнасцяў, — у першую чаргу, канечне ж, у паведамленні пра ахвяры сярод мірнага насельніцтва.

Як рэагуюць падпісчыкі? «Адно радуе — колькасць падпісчыкаў скарачаецца. Адмыцца ад гэтага палітычнага бруду Саве (Дзіме?) будзе вееельмі складана. Немагчыма практычна. Пачытайце ягоныя вартыя жалю каменты ў стылі «сам дурак» — ніякай аргументацыі — дробныя вартыя жалю «жартачкі». Проста прамаўчаць нельга было? Перавесці палітычныя пытанні на жарт і лепей казаць пра коцікаў (што лепей атрымлівалася). Усе вартыя жалю намаганні гаварыць пра «разумнае, добрае, вечнае» — будуць разглядацца праз прызму відавочнай падтрымкі ВАЙНЫ і забойстваў мірных жыхароў Украіны», — піша адзін з каментатараў у   акаўнце а. Савы.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі