«Не памрэ тваё імя» — Выйшла кніга пра памерлую настаяцельніцу Полацкага манастыра

Не умрет

У выдавецтве правсалаўнага Спаса-Еўфрасіннеўскага манастыра ў Полацку выйшла кніга «Не умрет твое дорогое имя: памяти настоятельницы Полоцкого Спасо-Евфросиниевского монастыря игумении Евгении (Говорович)».

Яўгенія (Гаваровіч) з 1878 па 1900 год была настаяцельніцай Полацкага Спаса-Еўфрасіннеўскага манастыра, нагадвае  сайт БПЦ.

Апісанне жыцця ігуменні Яўгеніі было складзенае гісторыкам і педагогам Дзмітрыем Леанардавым яшчэ ў 1900 годзе. Кніга дададзеная артыкулам выкладчыка Мінскай духоўнай акадэміі Генадзя Лаўрэцкага і каментарамі насельніц Полацкага манастыра. Выданне падрыхтаванае да 200-годдзя з дня народзін ігуменні Яўгеніі.

 

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі