У Гомельскай епархіі выдалі цікавы каляндар пра мясцовых святых

В Гомельской епархіі

Па ініцыятыве архіепіскапа Гомельскага і Жлобінскага Стэфана выдалі праваслаўны царкоўны каляндар на 2023 год «Подвижники земли гомельской».

Выданне падрыхтаваў Інфармацыйны аддзел Гомельскай епархіі. Каляндар прысвечаны памяці протаіерэя Іаана Грыгаровіча (1792-1852) — гісторыка, археолага, археографа, збіральніка рукапісаў па гісторыі Беларусі, і архімандрыта Інакенція (Мельнічэнкі) (1870-1949) — будаўніка і духоўніка Макар’еўскаага абіталішча, піша сайт БПЦ.

Месяцаслоў уяўляе з сябе настольную кнігу, якая ўтрымлівае поўны каляндар святаў, а таксама тытульныя святы дзейных храмаў і храмаў, якія толькі будуюцца, а таксама дні шанавання святых гомельскай зямлі на 2023 год. У ім сабраны поўны месяцаслоў, указальнік чытанняў Святога Пісання, указальнік імёнаў святых і ўказальнік абразоў Божай Маці.

У выданні выкарыстаныя артыкулы навукоўцаў і краязнаўцаў, якія займаюцца царкоўнай гісторыяй Гомельшчыны.

 

 

 

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі