З Жыровічаў у Мінск 19 жніўня выйдзе 8-дзённы крыжовы ход

Па дабраславенні мітрапаліта Веніяміна з 19 па 26 жніўня пройдзе вялікі крыжовы ход са Свята-Успенскага Жыровіцкага манастыра ў Мінскі Свята-Духаў кафедральны сабор да Мінскай іконы Божай Маці.

Паломнікі за 8 дзён пройдуць 250 км. Іх маршрут будзе пралягаць праз 4 епархіі і 18 храмаў. Да ўдзелу ў шэсці запрашаюцца ўсе ахвочыя з Беларусі і замежжа. Далучыцца да крыжовага ходу можна на любым адрэзку шляху.

Крыжовы ход пачнецца 19 жніўня, на Перамяненне Гасподняе, і завершыцца 26 жніўня ўрачыстым шэсцем па Мінску. Запланаваны прыпынкі ў Слоніме, Дзераўне, Гарадзішчы, Турцы, Шашках, Вялікім Сяле, Чачкове, Заслаўі, расказвае сайт БПЦ.

 

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі