Архіепіскап Гурый атрымаў знак «За заслугі»

У Слоніме 13 жніўня 2022 г. архіепіскап Навагрудскі і Слонімскі Гурый прыняў удзел ва ўрачыстасцях з нагоды 770-годдзя горада. Ад імя мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Веніяміна ён павіншаваў прысутных з юбілеем горада.

За выдатную грамадска-асветніцкую дзейнасць, значны асабісты ўклад у захаванне гістарычнай і духоўнай спадчыны архіепіскап Гурый быў узнагароджаны ганаровым знакам Слонімскага райвыканкама «За заслугі», а таксама дыпломам Слонімскага раённага Савета дэпутатаў, паведамляе  сайт БПЦ.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі