У Салігорску будуць будаваць новы храм

Салігорск

У Салігорску епіскап Слуцкі і Салігорскі Яўсевій здзейсніў чын на заснаванне царквы ў храме, які будуецца ў гонар свяціцеля Мікалая Цудатворца. Ён здзейсніў закладку каменя і памятнай капсулы ў падмурак храма.

Настаяцель парафіі свяціцеля Мікалая Цудатворца іерэй Дзімітрый Новікаў быў узнагароджаны правам нашэння наперснага крыжа залатога колеру. Шэраг дабрачынцаў, супрацоўнікаў і актыўных прыхаджан атрымалі ўзнагароды Слуцкай епархіі – медалі праведнай Сафіі, княгіні Слуцкай, I і II ступені і архірэйскія падзякі, паведамляе  сайт БПЦ.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі