«Бессэнсоўныя апаратныя гульні наверсе» — У Мінску прайшоў чарговы Сінод БПЦ

Синод

 У Мінскім епархіяльным упраўленні 17 жніўня пад старшынствам мітрапаліта Веніяміна адбылося чарговае пасяджэнне Сінода Беларускай Праваслаўнай Царквы.

Чальцы Сінода павіншавалі архіепіскапа Феадосія (Більчанку) з 25-годдзем архіерэйскай хіратоніі, архіепіскапа Гродзенскага і Ваўкавыскага Антонія з імянінамі, абвясцілі вечную памяць спачыўшаму архіепіскапу Пінскаму Стэфану (Корзуну).

Сінод абмеркаваў бягучыя пытанні жыцця БПЦ і прыняў шэраг рашэнняў, якія будуць прынятыя і апублікаваныя пасля іх зацвярджэння Патрыярхам Маскоўскім і ўсяе Русі Кірылам, паведамляе  сайт БПЦ.

Напярэдадні ў Маскве ў Данілавым манастыры адбылася сустрэча Патрыярха Кірыла з мітрапалітам Веніямінам.

«Учора адбылося паседжанне Сінода Беларускай Праваслаўнай Царквы, вынікі якога як заўжды не апублічаныя. Перад тым мітрапаліт Веніямін з’ездзіў у Маскву для кансультацыі з начальствам. Вырашана было Віцебскаму архіепіскапу Дзімітрыю (Драздову) даслаць вікарыя, замест таго, каб падзяліць Віцебскую епархію на дзве, зрабіць з іх Мітраполію, а Дзімітрыя прызначыць мітрапалітам. На паніжэнне правячым вікарыем выпраўляюць Слуцкага і Салігорскага Яўсевія (Цюхлова), які не паспеў прабыць на кафедры і тры месяцы. Па сутнасці гэта вядома нічога не мяняе, бессэнсоўныя апаратныя гульні наверсе», —  каментуе Сінод праваслаўны публіцыст Наталля Васілевіч.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі