Злёт маладых баптыстаў пройдзе каля Кобрына

слет баптистов

      Каля Кобрына ў лагеры «Пярлінка» 25-27 жніўня пяты раз пройдзе Міжнародны Моладзевы Кангрэс «Новыя – 22».

      На кангрэсе будуць абмяркоўвацца актуальныя тэмы маладзёжнага жыцця. «Святло ў цемры» — так гучыць тэма праграмнага паслання, з якім выступіць пастар Леанід Міховіч. У наступныя дні служыцель царквы Цімур Расулаў раскрые тэму «Што пасееш, тое і пажнеш», Юры Сенчанка закліча маладых людзей да пакаяння, а ў суботу ўвечары Зміцер Лазута скажа пра матывы пасвечанага служэння, распавядае  сайт беларускіх баптыстаў.

      Запланаваны час для пытанняў-адказаў, музыкі і спеваў, свабоднаго камунікавання, семінараў. У праграме адпачынак, спартыўныя спаборніцтвы, драматычныя прадстаўленні, праца кабінетаў душпастырства, выстава-продаж хрысціянскай літаратуры і сувеніраў.

      Рэгістрацыйны ўзнос 50 рублёў. Зарэгістравацца і прыехаць могуць не толькі чальцы цэркваў, але і ўсе, хто разважае аб выбары сваёй канфесіі.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі