З Мінска зноў стартуе «Дарога да святыняў»

Дорога к святыням

З Мінска 31 жніўня ў 29 раз адправіцца Міжнародная навукова-асветніцкая экспедыцыя «Дарога да святыняў» – з Жыватворным Агнём ад Труны Гасподняй. 4 верасня яе ўдзельнікі прыбудуць у Добруш на Дзень беларускага пісьменства.

Экспедыцыя будзе праходзіць па маршруце: Мінск – аграгарадкі Ленін, Мілевічы, Азёрны, Людзеневічы, горад Жыткавічы, аграгарадок Ляскавічы, горад Петрыкаў, пасёлкі Капаткевічы, Сасновы Бор, Узнаж, Асташкавічы, Карма, гарады Чачэрск і Ветка, гарадскі пасёлак Церахоўка – Добруш. Агульная працягласць шляху складзе 1020 кіламетраў.

Разам з удзельнікамі ў духоўна-асветніцкае шэсце адправяцца святыні, якія ўжо сталі сімваламі экспедыцыі: лампада з Жыватворным агнём ад Труны Гасподняй і цудатворны Загор’е-Сталовіцкі абраз Прасвятой Багародзіцы, які быў здабыты ў 1983 годзе – ён трапіў у коўш экскаватара. З 2000 года абраз штогод суправаджае «Дарогу да святыняў».

На шляху прайдуць сустрэчы з мясцовымі жыхарамі, прыхаджанамі храмаў і насельнікамі манастыроў. Таксама запланавана асвячэнне помнікаў і месцаў вайсковай славы, расказвае  сайт БПЦ.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі