Протаіерэй Лепін: Будзьце прасцей: менш ганарыстасці і больш веры!

«Адчай і засмучэнне – гэта тое, з чым часам даводзіцца мець справу чалавеку, якому, як яму здаецца, ніяк не ўдаецца дасягнуць жаданага выніку ў сваім духоўным жыцці. Евангелле гаворыць нам аб тым, што нават у апосталаў, якія няспынна ішлі за Хрыстом і знаходзіліся з Ім у непасрэднай блізкасці, не ўсё атрымлівалася. Тады з чаго вы вырашылі, што ўсё павінна атрымлівацца ў вас?» – мяркуе ў сваім  акаўнце ў Facebook праваслаўны святар протаіерэй Сергій Лепін.

«Лоб перахрысцілі – ужо дзякуй Богу, дзякуйце і за гэта, бо «ніхто не можа назваць Ісуса Госпадам, як толькі Духам Святым» (1Кар.12:3). Камусьці і гэта не пад сілу. Гэта ўсё кажу вам, сябры, не для таго, каб прынізіць вашыя задачы, а для таго, каб купіраваць вашыя прыступы маладушнасці. Досыць! Як спяваецца ў адной песеньцы «Смысловых Галлюцинаций», «хвароба бездакорнасці – ад яе і співаюцца». Будзьце прасцей: менш ганарыстасці і больш веры! Дзякуйце Богу за тое, што атрымліваецца, і заўсёды рабіце тое, што можаце зрабіць сёння, а заўтра Бог дасць Вам зрабіць тое, што не атрымлівалася ў вас учора. Навучыцеся на ўсе сто выкарыстоўваць тыя магчымасці, што маеце ўжо цяпер, і тады перад вамі адкрыюцца новыя магчымасці – па меры рэалізацыі старых. Нязгода на малое часам ад злога: і большае не набудзеш, і наяўнае малое страціш. А часам сэнс нават не ў тым, каб у вас «нешта атрымаліся», а ў намаганнях, якія вы робіце», – тлумачыць сваю думку святар.

 

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі