У Мінску арыштаваны іерэй Уладзіслаў Багамольнікаў

photo_2022-09-01_08-16-00(1)

ГУБАЗіК выламаў дзверы ў кватэры праваслаўнага святара Уладзіслава Багамольнікава. Ён затрыманы, паведамляе Наталля Васілевіч.
Уладзіслаў Багамольнікаў служыў на Плошчы Перамен літыю па забітым Раману Бандарэнку; ён таксама аб’яўляў галадоўку ў падтрымку палітвязня Ігара Лосіка.
Уладзіслаў Багамольнікаў – клірык  парафіі храма Богаяўлення г. Мінска, загадчык Царкоўна-гістарычнага музея Беларускай Праваслаўнай Царквы, член Епархіяльнага суда Мінскай епархіі.
Святар знаходзіцца на Акрэсціна.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі