Рыхтуецца да друку каляндар з малюнкамі Паўла Севярынца

Пра намер выдаць каляндар на 2023г. з малюнкамі, якія Павел Севярынец дасылае з-за кратаў, паведаміла ў Фэйсбуку ягоная жонка Вольга. Паводле Вольгі Севярынец, палітвязень даслаў з калоніі не адзін дзясятак выяваў розных храмаў Беларусі, і неўзабаве частка гэтых малюнкаў станецца ілюстрацыямі да папяровага календара.

302724409_5160483620728743_3673180043944797546_n303000090_5160483600728745_4966367197279104565_n

302895835_5160483580728747_2564519660912639163_n

303057431_5160485320728573_7533732897719392009_n

304087317_5160485330728572_2434924315012925158_n

Павел Севярынец знаходзіцца за кратамі з чэрвеня 2020-га году, летась у траўні ён быў асуджаны паводле ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэксу на 7 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Ахвотныя могуць падтрымаць Паўла Севярынца лістамі, даслаўшы іх на адрас:
ПК № 17. 213004, г. Шклоў, вул. 1-я Заводская, 8, Севярынцу Паўлу Канстанцінавічу.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі