Святар Уладзіслаў Багамольнікаў арыштаваны на 14 сутак

Багамольнікаў

Праўладныя тэлеграм-каналы паведамляюць, што святару Уладзіславу Багамольнікаву, можа пагражаць крымінальны пераслед па арт. 361-1 КК РБ (Стварэнне экстрэмісцкага фарміравання або ўдзел у ім). Артыкул прадугледжвае абмежаванне волі на тэрмін да пяці гадоў або пазбаўленне волі на тэрмін ад трох да сямі гадоў.

Святар быў падпісаны на «экстрэмісцкія» тэлеграм-каналы і дасылаў ім інфармацыю ў боты.

Калі ж не будзе прынята рашэнне аб крымінальным пераследзе, то Багамольнікаву пагражаюць пастаяннымі адміністрацыйнымі арыштамі на тэрмін больш за чатыры месяцы.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі