У Мінску правялі афіцыйны малебен на пачатак навучальнага года

молебен

У Мінску 1 верасня мітрапаліт Веніямін здзейсніў у Свята-Духавым кафедральным саборы малебен перад пачаткам новага навучальнага года.

Перад пачаткам малебна разам з прысутнымі ён усклаў кветкі да помніка першаму Патрыяршаму Экзарху ўсяе Беларусі мітрапаліту Філарэту (Вахрамееву).

Архіпастыру саслужылі рэктар Мінскай духоўнай акадэміі архімандрыт Апанас (Сакалоў), дырэктар Мінскага духоўнага вучылішча протаіерэй Іаан Задарожын, выкладчык факультэта міжнародных адносін БДУ іерэй Нікадзім Пашкоў, паведамляе сайт  БПЦ.

На малебне прысутнічалі міністр адукацыі Андрэй Іванец, рэктар БДУ Андрэй Кароль, накіраваныя па рэкамендацыі ВНУ выкладчыкі і студэнты.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі